Рэкорд за ўсю вайну: Расея запусціла па Украіне амаль 300 дронаў
- 18.05.2025, 12:19
- 6,056

Паветраныя сілы УСУ расказалі пра адбіццё нападу.
Уначы 18 траўня расейскае войска атакавала Украіну рэкорднай за час вайны колькасцю ўдарных дронаў. «Шахеды» і беспілотнікі-імітатары запускалі з пяці кірункаў.
Камандаванне Паветраных сілаў УСУ заявіла пра запуск 273 беспілотнікаў рознага тыпу.
Папярэдні рэкорд у колькасці запушчаных па Украіне дронаў УС РФ паставілі ў ноч на 23 лютага. Тады акупанты скарысталі для атакі балістычныя ракеты і 267 ударных БПЛА.
Ударныя БпЛА «Шахед» і беспілотнікі-імітатары акупанты запускалі з Бранска, Курска, Арла, Мілерава і Прыморска-Ахтарска.

Украінскія сілы СПА збілі 88 «Шахедаў» на ўсходзе, поўначы і ў цэнтры Украіны. Акрамя гэтага, 128 апаратаў «лакацыйна згубіліся».
На стан 9:04 яшчэ адзін дрон быў у паветры, па ім ішла баявая праца. З прычыны расейскага нападу пацярпелі Кіеўская, Днепрапятроўская і Данецкая вобласці.