Украінскія воіны эфектна пакаралі байкераў-акупантаў на Тарэцкім кірунку
1- 18.05.2025, 15:29
- 5,716

Дзёрзкасць падвяла расейцаў.
Украінскія абаронцы знішчылі групу расейскіх акупантаў-байкераў.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на 28 АМБр ім. Рыцараў Зімовага Паходу ў Facebook.
На відэа зафіксаваная работа выведнікаў падраздзялення «Гюрза» выведвальнай роты 28-й брыгады. Воіны знайшлі трох акупантаў, якія перамяшчаліся на матацыклах па населеным пункце на Тарэцкім кірунку. У 28-й брыгадзе не ўдакладнілі, дзе менавіта адбылася падзея.
«Акупанты ездзілі настолькі дзёрзка і небяспечна, што як свядомыя грамадзяне мы не маглі застацца ўбаку. Вынік - выбухны», - адзначылі абаронцы.
Выведнікі атакавалі групу расейскіх захопнікаў. У выніку двое акупантаў загінулі, трэці атрымаў шматлікія асколачныя траўмы.