Зяленскі сустрэўся з Вэнсам і Рубіё ў Ватыкане
3- 18.05.2025, 16:49
- 5,916

Сустрэча доўжылася 40 хвілін.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сустрэўся ў Ватыкане з віцэ-прэзідэнтам ЗША Джэй Ды Вэнсам і дзяржсакратаром Марка Рубіё. Сустрэча доўжылася 40 хвілін, піша New Voice.
Раней паведамлялася, што Зяленскі і Вэнс у Ватыкане паціснулі адзін аднаму рукі, сустрэўшыся ўпершыню пасля спрэчкі ў Авальным кабінеце ў канцы лютага.
Прэзідэнт Украіны, з'яўленне якога на плошчы Святога Пятра сустрэлі апладысментамі, сядзеў побач з кіраўніцай Еўрапейскай камісіі Урсулай фон дэр Ляен, а Вэнс - непадалёк.
26 красавіка падчас пахавання Папы Рымскага Францішка Зяленскі сустрэўся з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам. Іх кароткую гутарку Белы дом назваў абнадзейваючай, а Зяленскі - самай прадметнай.