10 чэрвеня 2025, aўторак, 9:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусь заляцеў расейскі дрон

2
У Беларусь заляцеў расейскі дрон

БПЛА быў як мінімум адзін.

Мінулай ноччу падчас рэкорднага расейскага нападу на Украіну як мінімум адзін расейскі БПЛА заляцеў у Беларусь.

Паводле звестак украінскага маніторынгавага канала «Рында Мониторит», парушэнне паветранай прасторы Беларусі адбылося з боку ўкраінскага Славуціча, заўважыў «Флагшток».

17 траўня Расея атакавала Украіну 273 дронамі. У Абухоўскім раёне Кіеўскай вобласці загінула дзяўчына, трое чалавек атрымалі раненні, сярод іх - чатырохгадовае дзіця.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках