11 чэрвеня 2025, Серада, 16:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ распавялі аб адзінай жанчыне-пілоце ва УСУ

10
СМІ распавялі аб адзінай жанчыне-пілоце ва УСУ

З верасня мінулага года здзейсніла больш за 30 баявых заданняў.

Ва ўкраінскім войску служаць блізу 70 000 жанчын, з якіх усяго 5 500 знаходзяцца на баявых пасадах. Старэйшы лейтэнант Кацярына - адзіная жанчына-баявы лётчык ва ўкраінскім войску, другі пілот і штурман на верталёце Мі-8. The New York Times паразмаўляла з ёй і даведалася, як яна ставіцца да сваёй працы і наколькі вялікай перашкодай з'яўляюцца гендэрныя стэрэатыпы.

«Дзверы адчыніліся, і з'явілася пілот, зміргнуўшы пыл нафарбаванымі вейкамі, яе пазногці былі афарбаваныя ў глыбокі бардовы колер. Яна несла на адной руцэ цяжкую лётную куртку, і адзін з чальцоў наземнай каманды кінуўся да яе, каб дапамагчы. «Давай я панясу яе», — сказаў ён, але яна адмахнулася. Калі я змагу пасадзіць верталёт, то мне не патрэбная дапамога з курткай, — падказвала яе мова цела», - апісвае выданне першую сустрэчу з Кацярынай.

У інтэрв'ю жанчына дзеліцца, што хлопцы-саслужыўцы «заўсёды хочуць паказаць, што яны героі, і абараніць».

«Але я прыехала сюды не для таго, каб быць дзяўчынкай. У нейкі момант нашае войска зразумее гэта», - заяўляе яна.

Кацярына падкрэслівае, што хацела б, каб ва Украіне было больш жанчын, дадаўшы, што яна была адзінай жанчынай сярод 45 мужчын у яе вайсковай лётнай школе.

Яна сказала, што вельмі мала жанчын вучацца на пілотаў у Харкаўскім нацыянальным універсітэце паветраных сіл, але шэсць звярнуліся да яе ў Instagram па параду. «Я стараюся падбадзёрваць іх і кажу ім, што яны справяцца», - сказала яна.

Яна далучылася да 18-й асобнай брыгады вайсковай авіяцыі ў 2023 годзе і пачала лётаць на баявыя заданні ў верасні мінулага года. Лейтэнант Кацярына - другі пілот і штурман на Мі-8, і здзейсніла больш за 30 баявых заданняў:

«Я ніколі не нервуюся падчас палёту. Усе цяжкія думкі могуць прыйсці да або пасля палёту. Падчас палёту мой розум ясны».

Лейтэнант Кацярына рэдка бачыцца з сям'ёй. Яна ні з кім не сустракаецца і не мае блізкіх сяброў у сваёй брыгадзе. «Нельга сябе да нечага прымушаць. Калі я сустрэну кагосьці, то так і будзе», - сказала яна і аб сяброўстве, і аб рамантычных стасунках.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках