12 чэрвеня 2025, Чацвер, 11:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Папа Рымскі сустрэўся з Уладзімірам і Аленай Зяленскімі

6
Папа Рымскі сустрэўся з Уладзімірам і Аленай Зяленскімі

Прэзідэнт Украіны падзякаваў пантыфіку за падтрымку.

Папа Рымскі Леў XIV сустрэўся ў Ватыкане з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і першай лэдзі Аленай Зелянскай.

Пра гэта паведаміла прэс-служба Ватыкана, апублікаваўшы адпаведнае відэа.

Аб сустрэчы таксама паведаміў Зяленскі ў сваім Telegram-канале, апублікаваўшы некалькі фота з яе.

Прэзідэнт выказаў падзяку Льву XIV за аўдыенцыю і Ватыкану за гатоўнасць стаць пляцоўкай для наўпроставых перамоў паміж Украінай і Расеяй.

«Для мільёнаў людзей у свеце Пантыфік з'яўляецца сімвалам надзеі на мір. І аўтарытэт і голас Апостальскай Сталіцы могуць адыграць немалаважную ролю ў заканчэнні гэтай вайны», — заявіў Зяленскі.

«Дзякуй за падтрымку Украіны і за выразны голас у абарону справядлівага і працяглага міру», - напісаў таксама прэзідэнт Украіны.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках