Два самалёты расейскай авіякампаніі S7 зламаліся ў паветры за дзень
3- 18.05.2025, 18:58
- 6,846

У аднаго паветранага судна адмовіў рухавік.
Самалёт Boeing 737-800 авіякампаніі S7 Airlines, які выконваў рэйс з Новасібірска ў Іркуцк, быў вымушаны вярнуцца ў аэрапорт адразу пасля вылету праз тэхнічную няспраўнасці, паведамляе Заходне-Сібірская транспартная пракуратура. Інцыдэнт адбыўся 18 траўня а 4 раніцы па Менску, піша The Moscow Times.
На борце знаходзіліся 160 пасажыраў. Пасля прызямлення судна было адхілена ад палётаў. Для выканання рэйса выдалі рэзервовы борт. Пракуратура пачала праверку абставін здарэння. Паводле звестак профільнага тэлеграм-канала Aviaincident, пасля ўзлёту экіпаж паведаміў пра няскладзенае шасі і прыняў пастанову вернуцца ў аэрапорт Талмачова, папярэдне выпрацаваўшы паліва.
А 6 раніцы 17 траўня яшчэ адзін самалёт S7 са 150 пасажырамі, які рухаўся з Горна-Алтайска ў Маскву, экстранна сеў у Новасібірску “з тэхнічнай прычыны”, паведаміла пракуратура. Паводле інфармацыі "Авиаторщины", праз паўгадзіны палёту на вышыні 10,9 тысяч метраў экіпаж Airbus A320 паведаміў дыспетчарам аб адмове левага рухавіка. У выніку камандзір паветранага судна прыняў пастанову садзіцца ў Новасібірску. Прызямленне прайшло добра, ніхто не пацярпеў. Судна таксама адхілілі ад палётаў. Пасажыраў адправілі ў Маскву рэзервовым бортам.