Румынія зноў бачыць «прыкметы расейскага ўмяшання» ў выбары
7- 18.05.2025, 21:01
- 11,044

У Telegram ды іншых сацыяльных сетках запушчана «вірусная кампанія фэйкавых навін».
Урад Румыніі зафіксаваў «прыкметы расейскага ўмяшання» ў правядзенне другога тура выбараў прэзідэнта краіны, паведамляе «Нямецкая хваля».
«Падчас працяглых прэзідэнцкіх выбараў у Румыніі мы зноў бачым прыкметы расейскага ўмяшання», - напісаў прадстаўнік румынскага МЗС Андрэй Цэрня ў сацсетцы Х у нядзелю, 18 траўня.
Паводле ягоных слоў, у Telegram і іншых сацыяльных сетках была запушчаная «вірусная кампанія фэйкавых навін», каб паўплываць на выбарчы працэс.
Раней сузаснавальнік Telegram Павел Дураў паведаміў, што ўрад адной з краін Заходняй Еўропы звярнуўся праз мэсэнджара ў сувязі з прэзідэнцкімі выбарамі ў Румыніі з просьбай «прымусіць замаўчаць кансерватыўныя галасы».
«Я катэгарычна адмовіўся. Telegram не будзе абмяжоўваць свабоды румынскіх карыстальнікаў або блакаваць іх палітычныя каналы», - напісаў Дураў у сваім Telegram-канале, суправадзіўшы пытанне пра назву краіны, якая папрасіла гэта зрабіць, эмодзі багета.