Келаг раскрыў дэталі «мірнага плана» ЗША з 22 пунктаў
10- 18.05.2025, 21:23
- 12,562

Фота: EPA
Першае патрабаванне - спыненне агню.
У першым пункце комплекснага «мірнага плана» ЗША, які складаецца з 22 пунктаў, гаворыцца аб усёабдымным спыненні агню. Пра гэта заявіў спецыяльны прадстаўнік прэзідэнта Злучаных Штатаў Дональда Трампа Кіт Кэлаг у нататцы на платформе Х.
Паводле ягоных слоў, спыненне агню здольнае спыніць вайну проста цяпер.
«У Стамбуле Рубіё (дзяржсакратар ЗША Марка Рубіё, - рэд.) выразна даў зразумець, што мы прадставілі моцны мірны план. Пасля сустрэч у Лондане мы распрацавалі комплексны план з 22 пунктаў, які стаў асновай для дасягнення міру. Першы пункт - гэта усёабдымнае спыненне агню, якое можа неадкладна спыніць забойствы», - напісаў Келаг.
In Istanbul @SecRubio made it clear that we have presented "a strong peace plan". Coming out of the London meetings we (US) came up with a comprehensive 22 point plan that is a framework for peace. The first point is a comprehensive cease fire that stops the killing now @POTUS .
— Keith Kellogg (@generalkellogg) May 18, 2025