На прэзідэнцкіх выбарах у Румыніі перамог празаходні кандыдат
21- 19.05.2025, 12:00
- 13,352

Фота: Getty Images
На прэзідэнцкіх выбарах у Румыніі перамог празаходні кандыдат
У нядзелю, 18 траўня, у Румыніі адбыўся другі тур прэзідэнцкіх выбараў. Па выніках падліку 100% выбарчых пратаколаў, перамогу атрымлівае мэр Бухарэста, праеўрапейскі палітык Нікушар-Даніэл Дан, паведамляе New Voice.
На 07: 00 па Менску было палічана ўжо 100% галасоў.
Нікушар-Даніэл Дан атрымаў перамогу ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў у Румыніі. Паводле афіцыйных звестак Цэнтральнай выбарчай камісіі, ён атрымаў 53,60% галасоў, апярэдзіўшы ўльтраправага кандыдата Джорджа-Нікалае Сіміёна, які набраў 46,40%.
Усяго ў выбарах прынялі ўдзел 11 507 695 грамадзян.
Джорджэ-Нікалае Сіміён прызнаў паразу і павіншаваў свайго апанента Нікушара-Даніэла Дана з перамогай.
У звароце, апублікаваным на яго старонцы ў Facebook, Сіміён заявіў:
«Я хачу павіншаваць майго апанента, Нікушара Дана. Ён перамог на выбарах, і гэта была воля румынскага народа».
Раней, пасля публікацыі экзітполаў, якія зафіксавалі ўпэўненую перавагу Дана, Сіміён адмаўляўся прызнаваць іх праўдзівасць і заўчасна абвясціў сябе пераможцам. Аднак са з'яўленнем канчатковых падлікаў 100% галасоў, якія пацвердзілі перамогу Дана з вынікам 53,6% супраць 46,4%, ён змяніў пазіцыю.
Сіміён таксама заявіў, што працягне сваю палітычную дзейнасць і «барацьбу за Румынію».
З перамогай Нікушара Дана ўжо павіншаваў Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, які падкрэсліў важнасць партнёрства з Румыніяй і яе ролі ў падтрымцы Еўрапейскай бяспекі.