У Беларусі рванула ўверх інфляцыя
4- 19.05.2025, 9:31
- 7,604

Падвышэнне коштаў фіксуюць нават лаяльныя ўладам экспэрты.
Экспэрты Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР), якія лаяльныя да беларускіх улад, прааналізавалі, што адбываецца з цэнамі ў Беларусі. Нагадаем, у красавіку гадавая інфляцыя паскорылася да 6,5%. Месяцам раней гэты паказчык складаў 5,9%.
«Рост коштаў паскорыўся ва ўсіх ключавых кампанентах спажывецкага кошыка, пры самым прыкметным росце ў спажывецкіх таварах (рост на 8,3% гадавых у красавіку пасля 7,5%)», - адзначаюць экспэрты.
Яны прыйшлі да высновы, што асноўнымі чыннікамі паскарэння інфляцыі сталі пастаяннае паслабленне беларускага рубля да расейскага і паскарэнне росту коштаў на сезонную гародніну і садавіну.
«Кошты паслуг выраслі на 7% гадавых у красавіку пасля 6,6% у сакавіку. Паскорыўся рост коштаў і ў групе нехарчовых тавараў (+3,6% гадавых пасля 3,2% месяцам раней), — адзначаюць аналітыкі ЕАБР. - На дынаміку росту коштаў магло пашплываць паслабленне адміністрацыйнага рэгулявання, у рамках якога быў скарочаны пералік рэгуляваных пазіцый і спрошчаны парадак узгаднення падвышэння коштаў прадпрыемствамі».