Названыя тры магчымыя пляцоўкі для пахавання радыеактыўных ажкідаў у Беларусі
21- 19.05.2025, 9:46
- 9,206

Адна з іх - каля Астравецкай АЭС.
Дзяржатамнагляд Беларусі назваў тры варыянты пляцоўкі для радыеактыўных адкідаў. Падрабязнасці паведамілі ў эфіры Першага інфармацыйнага тэлеканала.
Сказана, што адна з іх знаходзіцца недалёка ад дзейнай АЭС, другая – у Магілёўскай вобласці. Што тычыцца трэцяй пляцоўкі, то яна размешчаная ў Палескім радыяцыйна-экалагічным запаведніку.