10 чэрвеня 2025, aўторак, 10:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сіноптыкі расказалі пра надвор'е на гэтым тыдні

4
Сіноптыкі расказалі пра надвор'е на гэтым тыдні

У метэаролагаў ёсць добрая навіна і дрэнная.

Відавочна, што халады, якія ўжо дужа надакучылі беларусам, нарэшце скончацца. Але лета чакаць пакуль не варта. Да канца траўня захаваецца пераменлівае з перыядычнымі ападкамі надвор'е, расказаў сіноптык Дзмітрый Рабаў.

Пачатак новага працоўнага тыдня будзе па-ранейшаму халодным. Тэмпература ў панядзелак і аўторак ноччу будзе ў межах +3… +8°C, а ўдзень — ад +7°C па поўначы да +15… +16°C. У большасці раёнаў чакаюцца кароткачасовыя дажджы.

У сярэдзіне тыдня жыццё ў Беларусі пачне патроху наладжвацца - прыкметна пацяплее. У сераду ўночы будзе яшчэ халаднавата - да +3…+ 8°C, затое ўдзень у краіне чакаецца ад +15 да +20°C. У чацвер пацяплее яшчэ больш. Уначы будзе ад + 8 да +13°C, а ўдзень — ад +16 да + 21°C.

На жаль, расслабляцца пакуль не варта. Па-першае, амаль кожны дзень месцамі будуць ісці кароткачасовыя дажджы. Па-другое, да канца тыдня зноў крыху пахаладае. У пятніцу максімальная тэмпература ўдзень зноў складзе + 16°C.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках