8 чэрвеня 2025, Нядзеля, 22:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вялікабрытанія і ЕЗ дамовіліся пра новае гандлёвае пагадненне

Вялікабрытанія і ЕЗ дамовіліся пра новае гандлёвае пагадненне

Гэта першыя перамовы пасля брэксіту.

Вялікабрытанія і Еўрапейскі Звяз дамовіліся аб новым гандлёвым пагадненні. Ключавы прарыў у перамовах адбыўся ўночы ў панядзелак.

Як піша Sky News, крыніца ва ўрадзе Вялікабрытаніі назвала яго «добрым пагадненнем для ўсіх».

«Гэта першыя перамовы з моманту падпісання першапачатковага пагаднення аб выхадзе з ЕЗ, дасягнутага Барысам Джонсанам у студзені 2020 года, калі Вялікабрытанія пакінула Еўразвяз», - гаворыцца ў паведамленні.

Як адзначаецца, перамовы ішлі « да апошняга моманту», прычым ключавы прарыў быў дасягнуты а 22:30 у нядзелю, 18 траўня, калі адной з галоўных праблем зноў сталі правы на рыбалоўства, якія заставаліся каменем спатыкнення для перамонікаў.

Брытанскі ўрад устанавіў апошні тэрмін на 10:00 панядзелка, 19 траўня. Прычым міністр бізнэсу Джонатан Рэйнольдс паведаміў, што дэталі пагаднення ўсё яшчэ абмяркоўваюцца толькі за тры гадзіны да гэтага тэрміну.

Чакаецца, што лідары ЕЗ правядуць афіцыйную сустрэчу ў Ланкастэр-хаўсе, а прэс-канферэнцыя з нагоды ўкладання пагаднення адбудзецца пазней.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках