Зняволеных з калоніі «Віцьба» масава пераводзяць у іншыя ПК
4- 19.05.2025, 12:16
- 8,414

Там утрымліваюцца 75 палітычных зняволеных.
Зняволеных з віцебскай калоніі № 3 пачалі масава пераводзіць у іншыя калоніі. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».
Перавод асуджаных у іншыя калоніі звязаны з правядзеннем рамонтных работ у прамысловай зоне «Віцьбы» — на прадпрыемствах прамзоны ПК-3 ужо вядуцца рамонтныя работы. Большасць зняволеных былі пераведзеныя ў ПК-17 у Шклове, ПК-15 у Магілёве і ПК-22 «Воўчыя норы».
Паводле звестак праваабаронцаў, у «Віцьбе» ўтрымліваюцца 75 палітвязняў.