Незадаволеным адсутнасцю ацяплення жыхарам Мазыра параілі цярпець, як у блакадным Ленінградзе
10- 19.05.2025, 15:24
- 7,228

Цынічны адказ уладаў.
У Мазыры, нягледзячы на незадаволенасць жыхароў халодным надвор'ем, ацяпленне так і не падключылі. Прыхільнікі ўлады пачалі на скаргі нагадваць блакадны Ленінград, паведамляе «Штодзень».
У мясцовых чатах жыхары Мазыра абурана пішуць аб тым, што трэба было б уключыць ацяпленне ў кватэрах, бо тэмпература паветра апускалася да +2 градусаў. Аднак усе крытычныя заўвагі аб тым, што ўладам трэба было б уключыць ацяпленне, у адным з мясцовых чатаў адразу ж выдаляліся. А ў адказ праўладныя боты прапаноўвалі ў ложак класці гарачую бутэльку, больш гатаваць на кухні і грэцца гарачым чаем з бальзамам ці гарэлкай.
Пры гэтым двойчы на крытычныя заўвагі быў адказ са спасылкай на блакадны Ленінград. Маўляў: «Ленінград блакаду перажыў без ежы, цяпла, гарачай вады зімой. Чалавек павінен знаходзіць выйсце з усякага становішча». І наогул: «У блакаду Ленінграда вы, мусіць, у першы ж дзень змерзлі б».