У Беларусі забаранілі папулярныя электраінструменты
24- 19.05.2025, 16:32
- 22,074

Спіс прылад шырокі - ад зварачных апаратаў да шурупавёртаў.
Дзяржстандарт правёў рэвізію беларускіх крамаў і знайшоў некалькі тавараў, якія могуць быць небяспечныя для здароўя чалавека.
Гэтым разам у поле зроку кантралёраў патрапілі электраінструменты самых розных марак, піша «Точка».
Спіс прылад шырокі - ад зварачных апаратаў да шурупавёртаў. Усе гэтыя гаджэты выкарыстоўваюцца для вялізнага спісу работ і значна спрашчаюць жыццё дачнікам. Аднак цяпер давядзецца шукаць альтэрнатыву.

Як адзначаюць у ведамстве, усе электраінструменты не адпавядаюць тэхрэгламентам Мытнага саюза і значна перавышаюць нормы электрамагнітных перашкод.
У гэты спіс патрапілі зварачныя апараты і шурупавёрты. Акрамя таго, зараз у забароне некалькі тачыльных станкоў.
Таксама забаронена прадаваць вуглашліфавальную машынку і ланцужную міні-пілу.
Апроч усяго іншага, ёсць у спісе некалькі прылад, якія могуць сур'ёзна нашкодзіць уладальніку. Гаворка ідзе аб дыскавых пілах.
Чыннік іх забароны куды больш сур'ёзны, бо прылада электраінструмента не забяспечвае абарону аператара ад цялеснага пашкоджання.

