12 чэрвеня 2025, Чацвер, 3:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самалёт з Нямеччыну ў Гішпанію 10 хвілін праляцеў без пілотаў за штурваламі

3
Самалёт з Нямеччыну ў Гішпанію 10 хвілін праляцеў без пілотаў за штурваламі

На борце былі амаль 200 пасажыраў.

Амаль 200 пасажыраў рэйса Франкфурт — Севілья авіякампаніі Lufthansa каля 10 хвілін ляцелі без абодвух пілотаў за штурваламі. Пра гэта паведамляе The Washington Post са спасылкай на гішпанскія авіяцыйныя ўлады.

Інцыдэнт адбыўся 17 лютага 2024 года, аднак падрабязнасці авіяздарэння апублікавалі толькі ў траўні. Са звестак гішпанскіх уладаў, калі першы пілот пайшоў у прыбіральню, у другога здарыўся прыпадак, звязаны з «недыягнаставаным неўралагічным захворваннем».

Партал Paddle Your Own Kanoo паведаміў, што ў другога пілота здарыўся прыпадак, звязаны з хваробай сэрца. Праз яго ён пачаў «бескантрольна націскаць кнопкі і ўводзіць звесткі на панэлі кіравання», заблакаваўшы дзверы кабіны. Яе давялося адкрываць уручную.

Пасля гэтага капітан аднавіў кантроль над самалётам і запытаў экстранную медыцынскую дапамогу ў аэрапорце Мадрыда. Там другога пілота шпіталізавалі. За 10 хвілін, пакуль самалёт заставаўся без пілота за штурвалам, ніхто з 199 пасажыраў на борце не пацярпеў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках