11 чэрвеня 2025, Серада, 23:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін і Трамп закончылі тэлефонную размову

11
Пуцін і Трамп закончылі тэлефонную размову

Яна доўжылася больш за дзве гадзіны.

Лідары Расеі і ЗША Уладзімір Пуцін і Дональд Трамп правялі тэлефонную размову.

Размова пачалася, у Белым доме паведамілі пасля 17.30 паводле Менску. Пазней Крэмль пацвердзіў, што размова лідараў ідзе. Пуцін стэлефанаваўся з Трампам з будынка музычнай школы, якая знаходзіцца на тэрыторыі адукацыйнага цэнтра «Сірыус».

Прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў раней пацвердзіў час пачатку размовы — 17:00 і назваў размову «важнай з улікам праведзеных у Стамбуле перамоў».

Уладзімір Пуцін і Дональд Трамп правялі тэлефонную размову праз тры дні пасля перамоў дэлегацый Расеі і Украіны ў Стамбуле. Гэта была першая вочная сустрэча старон за тры гады. У выніку перамоў Расея і Украіна правядуць найбуйнейшы абмен палоннымі паводле формулы «1000 на 1000». Таксама яны дамовіліся, што кожны бок прадставіць сваё бачанне магчымага спынення агню і прапіша гэта ў дэталях.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках