8 чэрвеня 2025, Нядзеля, 14:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У аўтаўладальнікаў з'явіўся новы абавязак

30
У аўтаўладальнікаў з'явіўся новы абавязак

Парушальнікам пагражае вялікі штраф.

У Беларусі ўвайшлі ў дзеянне новыя правілы, якія тычацца прыборкі снегу вакол аўтамабіляў.

Пра гэта стала вядома з пастановы "Саўміна", апублікаванай на Нацыянальным прававым партале.

Згодна з дакументам, уладальнікі транспартных сродкаў цяпер абавязаны чысціць тэрыторыю ад снегу на адлегласці не менш аднаго метра ад сваіх аўтамабіляў.

Змены тычацца як фізічных, так і юрыдычных асоб, уключаючы індывідуальных прадпрымальнікаў.

Цяпер, калі ваша аўто прыпаркаванае на тэрыторыі ля дому або праездзе, вы павінны сачыць за тым, каб снег быў прыбраны не толькі з самога аўтамабіля, але і з прылеглай тэрыторыі.

За невыкананне гэтых правілаў прадугледжаная адміністрацыйная адказнасць. Фізічным асобам пагражае штраф да 25 базавых адзінак (Br1050). ІП могуць атрымаць ад 10 да 50 базавых адзінак (Br420–2100), а юрыдычныя асобы – ад 20 да 100 базавых адзтінак (Br840–4200).

Пастанова ўваходзіць у дзеянне з моманту яе афіцыйнага апублікавання.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках