Пуцін у размове з Трампам зноў адхіліў безумоўнае спыненне агню
26- 19.05.2025, 20:08
- 31,418

Дыктатар РФ выклаў сваю версію размовы з прэзідэнтам ЗША.
Дыктатар РФ Уладзімір Пуцін заявіў, што ягоная размова з Дональдам Трампам 19 траўня была «адкрытай» і «вельмі карыснай».
Яго словы перадаюць расейскія прапагандысцкія СМІ.
Пуцін заявіў, што размаўляў з прэзідэнтам ЗША больш за дзве гадзіны, і размова была «змястоўнай, адкрытай і вельмі карыснай».
Падчас размовы, са слоў крамлёўскага гаспадара, ён пачуў пазіцыю Трампа ў «спыненні баявых дзеянняў» ва Украіне.
Пры гэтым Пуцін зноў адхіліў ідэю безумоўнага спынення агню, заявіўшы, што неабходна выпрацаваць найбольш эфектыўныя шляхі руху да міру «і што Расея гатовая працаваць над нейкім «мемарандумам» з Украінай, што тычацца і спынення агню.
У той жа час гаспадар Крамля адзначыў «аднаўленне» прамых кантактаў Украіны і Расеі, пракаментаваўшы гэта так: «Мы, агулам, на правільным шляху».
Падрабязнасці размовы, са слоў Пуціна, будуць агучаныя пазней.
Белы дом пакуль таксама не паведамляў сваю версію размовы лідараў ЗША і Расеі.