Мбапэ забіў 41 гол у дэбютным сезоне за «Рэал»
- 19.05.2025, 21:24
- 6,272

Гэта рэкорд клуба.
Кіліян Мбапэ забіў 41 гол у дэбютным сезоне за «Рэал».
Нападнік зборнай Францыі адкрыў лік у выязной і гульні 37-га тура Ла Лігі супраць «Севільі» (2:0).
Гэты гол стаў 41-м для 26-гадовага чэмпіёна свету ва ўсіх турнірах у складзе «Мадрыда» пасля пераходу з «ПСЖ» на правах вольнага агента. Ён правёў 55 матчаў.
41 гол у дэбютным сезоне за «сметанковых» – гэта рэкорд клуба. Раней Мбапэ ўжо перасягнуў дасягненне Івана Самарана, у якога было 37 мячоў у сезоне-1992/93.
Кіліян таксама пабіў аналагічны рэкорд у Ла Лізе, забіўшы 29 галоў, у Альфрэда Ды Стэфана было 27 у дэбютным сезоне-1953/54.
Акрамя таго, француз забіў 7 галоў у Лізе чэмпіёнаў, 2 – у Кубку Гішпаніі, па 1 – у Суперкубку Еўропы, Суперкубку Гішпаніі і Міжкантынентальным Кубку.