Беларускія ягады прадаюцца астранамічным коштам
1- 2,884

Фотафакт з менскіх крамаў.
У вялікіх крамах Менска ягады ёсць. У гіпермаркеце «Green» выяўленыя польскія клубніцы коштам 21,99 рублёў за кг. У «суседзях» імпартныя клубніцы каштуюць 27,99 рублёў, піша «Салiдарнасць».
У нешматлікіх вулічных латках, якія прадаюць гародніну і садавіну, у Менску можна купіць беларускія трускалкі коштам 25 рублёў за кг. На цэнніках пішуць, што вырашчаныя ў Берасце.





У гандлёвым павільёне з садавіной каля гандлёвага цэнтра «Рыга» прадаюцца беларускія клубніцы двух відаў, вырашчаная ў цяпліцах, коштам 39,50 за кіло «вельмі салодкія» і 45 рублёў за кг.
Дарэчы, там жа прадаюцца вырашчаныя ў Беларусі ажыны і маліны «астранамічнымі» коштамі – 120 і 200 рублёў адпаведна.
У невялікіх крамках фармату «каля дома» ніякіх трускалак у продажы няма.