24 чэрвеня 2025, aўторак, 2:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У адным з раёнаў Беларусі знайшлі грыбы з радыяцыяй

9
У адным з раёнаў Беларусі знайшлі грыбы з радыяцыяй

Перавышэнне нормы цэзію-137 у разы.

У грыбах, сабраных у адным з раёнаў Беларусі, выявілі перавышэнне цэзію-137 у некалькі разоў ад максімальна дапушчальнай нормы.

Пра гэта распавялі ў Гомельскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Спецыялісты вывучылі 121 пробу харчовых прадуктаў і 23 пробы вады на ўтрыманне 2 радыенуклідаў: стронцыя-90 і цэзія-137. Перавышэнняў першага не выявілі.

Інакш ідуць справы з цэзіем-137. Яго перавышэнне назіралася ў двух выпадках.

У адной пробе свежых грыбоў і прадуктаў іх перапрацоўкі гэты паказчык склаў 517 Бк/кг пры норме 500 Бк/кг. У пробе сушаных грыбоў – 17 265 Бк/кг, калі неабходна 2500 Бк/кг.

Атрымліваецца, утрыманне радыеактыўнага цэзію-137 у сушаных грыбах перавысіла норму амаль у 7 разоў.

Абодва выпадкі зарэгістраваныя ў Кармянскім раёне Гомельскай вобласці.

Як сябе абараніць

Пры куплі прадуктаў пераканайцеся, што ў прадаўца ёсць дакумент, які пацвярджае якасць і бяспеку на набытую вамі прадукцыю, выдадзены лабараторыяй радыяцыйнага кантролю рынку.

Не трэба купляць дары лесу на стыхійных рынках або каля дарог. Калі вы ўсё ж такі іх набылі, на радыяцыю грыбы (нават вараныя або салёныя) або ягады можна праверыць БЯСПЛАТНА.

Дзе праверыць прадукты на радыяцыю

Прадукцыю з асабістых падсобных гаспадарак, уключаючы дзікарослыя грыбы і ягады, можна даследаваць у тэрытарыяльных цэнтрах гігіены і эпідэміялогіі.

Аб'ём для пробы павінен складаць: свежыя ягады/грыбы – не менш 0,5 л, сушаныя грыбы – мінімум 100 г.

Даследаванні для насельніцтва праводзяцца бясплатна. Вынікі паведамляюцца вусна ў дзень звароту.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках