23 чэрвеня 2025, панядзелак, 10:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сілавікі наляцелі ў буйную сетку крам сэканд-хэнд

7
Сілавікі наляцелі ў буйную сетку крам сэканд-хэнд

Затрыманыя 11 чалавек.

Уласнікаў буйной сеткі крам продажу тавараў сэканд-хэнд абвінавацілі ў нявыплаце падаткаў на 3,8 млн рублёў, паведамляе «Зеркало» са спасылкай на прэс-службу Камітэта дзяржкантролю.

Назва кампаніі ў прэс-рэлізе ведамства не паказваецца. Адзначаецца, што раздробная сетка фірмы ўключае 97 гандлёвых аб'ектаў у 12 гарадах (у тым ліку ў Менску, Гомелі, Гародні, Магілёве, буйных раённых цэнтрах).

Як сцвярджаюць у Дэпартаменце фінансавых расследаванняў КДК Гомельскай вобласці «службовыя асобы кампаніі супольна з іншымі ўдзельнікамі зарэгістравалі ў дадатак да асноўнай кампаніі яшчэ 12 фірмаў, на якія аформілі новыя гандлёвыя пункты продажаў патрыманых тавараў».

«Атрыманы даход наўмысна падзяліўся паміж створанымі кампаніямі, што дазваляла неабгрунтавана выкарыстоўваць спрошчаную сістэму падаткаабкладання. У выніку незаконнага прымянення спецыяльнага рэжыму падаткаабкладання, уласнікі бізнэсу не заплацілі ў бюджэт падатак на прыбытак і падатак на даданую вартасць на агульную суму звыш 3,8 млн рублёў», — заявілі ў КДК.

Па крымінальнай справе праходзяць 11 чалавек. Падазраваныя затрыманыя.

«Пры сілавой падтрымцы АМАП накладзены арышт на маёмасць падазраваных (15 аб'ектаў нерухомасці, 8 аўтамабіляў) агульным коштам 5,5 млн рублёў. Канфіскаваныя 315 тысяч даляраў і 150 тысяч еўраў, а таксама зліткі золата агульнай вагой 500 гр. У кошт кампенсацыі шкоды падазраванымі пералічана 1,9 млн рублёў», - паведамілі ў КДК.

Крамы кампаніі яшчэ працуюць. Іх дзейнасць не прыпынялася.

«Таксама ўстаноўлена, што двое падазраваных датычныя да «экстрэмісцкай дзейнасці». Прававая ацэнка названым фактам будзе дадзеная ў рамках расследавання крымінальнай справы», - заявілі ў КДК.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках