24 чэрвеня 2025, aўторак, 18:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея вызваліла танкер, які выйшаў з Эстоніі

2
Расея вызваліла танкер, які выйшаў з Эстоніі

Green Admire ўзяў курс на Ратэрдам.

Улады Расеі вызвалілі танкер Green Admire, затрыманы 18 траўня ў Балтыйскім моры пасля выхаду з эстонскага порта Сіламяэ з грузам лупняковай алівы, паведамляе ERR. Паводле звестак выдання, увечары 19 траўня судна пакінула расейскія тэрытарыяльныя воды і ўзяло курс на Ратэрдам.

Green Admire ходзіць пад сцягам Лібэрыі і належыць грэцкай кампаніі Aegean Shipping. Танкер накіроўваўся па загадзя ўзгодненым маршруце, строга не прывязаным да нацыянальных межаў з меркаванняў бяспекі на моры, калі Расея яго затрымала, адзначаў Эстонскі МЗС. Пазней судна накіравалася да выспы Гогланд, дзе стала на якар.

Пасля высветлілася, што расейцы некалькі разоў папярэджвалі Green Admire пра ўваход у зону, пазначаную імі небяспечнай, і загадвалі змяніць курс. Аднак капітан не адрэагаваў, і тады танкер затрымалі. Улады Эстоніі пастанавілі надалей накіроўваць судны, якія ідуць у Сіламяэ і з яго, праз свае тэрытарыяльныя воды, каб пазбегнуць падобных сітуацый. Пры гэтым у Дэпартаменце транспарту падкрэслілі, што такі выпадак адбыўся ўпершыню. Расея раней сама ўхваліла маршрут праз свае тэрытарыяльныя воды для буйных суднаў праз тое, што праходзіць праз фарватэр паміж водмелямі ў эстонскіх водах небяспечна.

Міністр замежных спраў Балтыйскай Рэспублікі Маргус Цахкна заявіў, што інцыдэнт з Green Admire быў помстай за ціск на «ценявы флот» Крамля ў Балтыйскім моры. 13 траўня Эстонія паспрабавала затрымаць нафтавы танкер Jaguar, які ажыццяўляе перавозку расейскай нафты ў парушэнне санкцый. Да аперацыі залучылі гелікаптэр, самалёт і патрульны катар ВМС. У адказ Расея адправіла знішчальнік Су-35, які парушыў паветраную прастору NATO, каб суправадзіць судна ў порт Прыморск у Ленінградскай вобласці.

Расея вызваліла танкер Green Admire

Расейскія ўлады вызвалілі ў панядзелак танкер Green Admire, затрыманы 18 траўня ў расейскіх тэрытарыяльных водах пасля выхаду з порта Сіламяэ з грузам лупняковай алівы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках