21 чэрвеня 2025, Субота, 23:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сват Трампа стаў паслом ЗША ў Францыі

3
Сват Трампа стаў паслом ЗША ў Францыі
Чарльз Кушнер

У яго - беларускія карані.

Амерыканскі Сэнат прагаласаваў за зацвярджэнне кандыдатуры Чарльза Кушнера на пасаду амбасадара ЗША ў Францыі.

Пра гэта паведамляе CNN.

Чарльз Кушнер з'яўляецца свёкрам дачкі Дональда Трампа Івонкі і сватам прэзідэнта ЗША.

Яго кандыдатура была зацверджаная галасамі 51 сэнатара, 45 прагаласавалі супраць.

Адзначым, Сям'я Кушнера шчыльна звязаная з Беларуссю. Яго бацькі родам з Наваградка. Маці Чарльза - Рая была дачкой заможнага кушняра Зейделя, у сям'і было дзве крамы. У 1941-м сям'ю Кушнер, як і 24 тысячы габрэяў з навакольных гарадоў, нацысты адправілі ў гета, якое размясцілася недалёка ад Навагрудскага замка. Пры гэтым маці 16-гадовай Раі Хінду і старэйшую сястру Эстэр расстралялі.

Перажыўшы пяць адбораў на масавыя расстрэлы, Рая з братам Хоням і іншымі вязнямі гета надумалі арганізаваць уцёкі. Яны сталі капаць тунэль пад агароджай. Спачатку выкарыстоўвалі рукі і лыжкі, затым прыдумалі хітрыя інструменты, якія палегчылі працу. Сярод вязняў знайшліся электрыкі, якія змаглі правесці ў тунэль святло, а зямлю хавалі ў падвойных сценах.

Тунэль вырылі за чатыры месяцы, 26 верасня 1943 года адбыліся ўцёкі — самыя масавыя з канцлагераў і гета за ўсю вайну. Праз тунэль уцяклі 360 чалавек, выжыць удалося не ўсім. Ацалелыя, сярод іх была і Рая Кушнер, далучыліся да габрэйскага партызанскага атрада братоў Бельскіх. Там Рая пазнаёмілася з будучым мужам Ёзэфам Беркавіцам, які таксама быў родам з Наваградка. Яны ажаніліся пасля вайны ў Будапешце, пры гэтым Ёзэф узяў прозвішча жонкі, а неўзабаве эмігравалі ў ЗША.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках