Па ўсёй Гішпаніі знікла мабільная сувязь
7- 20.05.2025, 12:52
- 3,604

Гэта ўжо другі буйны збой інфраструктуры ў Еўропе менш чым за месяц.
У Гішпаніі сёння па ўсёй краіне выйшлі з ладу ўсе сеткі мабільнай сувязі - у краіне няма мабільнай сувязі і інтэрнэту.
Пра гэта паведамляе «РБК-Украіна».
Як піша выданне, збой закрануў многіх аператараў, уключаючы Movistar, Vodafone і Orange.
Значна пацярпелі такія гарады, як Мадрыд, Барсэлона, Валенсія і Севілья. Гэта ўжо другі буйны збой інфраструктуры ў Еўропе менш чым за месяц.
Абаненты не могуць рабіць званкі, атрымліваць смс або карыстацца мабільнай сувяззю ў выніку адключэння. Паводле звестак DownDetector праблемы пачаліся каля 5 раніцы па мясцовым часе.
Адключэнне таксама паўплывала на тэлефонныя лініі экстраных службаў, паколькі агульнаеўрапейскі нумар экстранай дапамогі 112 стаў недаступным у некаторых частках Гішпаніі.
Верагодная прычына праблемы - збой у сістэме Telefónica, якая з'яўляецца аператарам большасці мабільных сетак Гішпаніі. Паведамляецца, што кампанія правяла абнаўленне сеткі, якое пайшло не паводле плану, што прывяло да адключэння электраэнэргіі па ўсёй краіне для мільёнаў жыхароў Гішпаніі.