11 чэрвеня 2025, Серада, 2:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Карбалевіч: Сі Цзіньпін дэманстратыўна ігнаруе Лукашэнку

4
Карбалевіч: Сі Цзіньпін дэманстратыўна ігнаруе Лукашэнку

Кітай мала зацікаўлены ў падтрымцы эканамічных праектаў у Беларусі.

Дамінантнай у замежнай палітыцы застаецца Расея, пасля страты заходняга вектара Беларусь апынулася ў яшчэ большай залежнасці ад усходняй суседкі, піша «Немецкая волна».

«Лукашэнка раз на два месяцы сустракаецца з Пуціным і досыць часта прымае расейскіх губернатараў», — кажа палітолаг Валер Карбалевіч.

Другой краінай пасля Расеі, са слоў экспэрта, з'яўляецца Кітай, што відаць і з рыторыкі, і з увагі, якая надаецца на дзяржаўным узроўні ўсяму кітайскаму.

«У Беларусь прыязджаў сакратар парткама Пекінскага ўніверсітэта, і Лукашэнка прымаў яго з цэлай дэлегацыяй, - аналізуе Валер Карбалевіч. - Праўда, надзеі Лукашэнкі на гэтую краіну не рэалізуюцца, сёння Кітай мала зацікаўлены ў падтрымцы эканамічных праектаў у Беларусі: раней сэнс эканамічнага супрацоўніцтва быў у тым, што Беларусь магла быць для Кітая брамай у Еўропу, але для гэтага важныя добрыя стасункі з Еўразвязам.

У пачатку года Лукашэнка два разы анансаваў візіт у Кітай, але з нейкіх прычын ён не адбыўся. Лукашэнка і Сі Цзіньпін былі ў Маскве на святкаванні Дня Перамогі, але пра іх сустрэчу гаворкі не ішло, што можа казаць пра дэманстратыўны ігнор з боку Сі», — распавёў палітолаг.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках