Расейцы здымалі фальшыўку пра «захоп» Вольнага Поля, але нешта пайшло не так
2- 20.05.2025, 15:41
- 6,478

Ужо праз некалькі хвілін пасля здымкі поспехаў «акупанты атрымалі» падарунак ад УСУ.
Днямі расейцы распаўсюджвалі відэа, якое нібыта даводзіла акупацыю расейскімі войскамі населенага пункта вольнае Поле Данецкай вобласці. Са слоў украінскіх вайскоўцаў са 128-й АГШБр, відэа акупантаў было пастановачным.
Як паведамілі ўкраінскія ваяры, група расейцаў пранікла ў населены пункт і адразу знялі відэа, дзе яны размахваюць трыкалорам.
Аднак гэта працягвалася нядоўга. Ужо праз некалькі хвілін пасля здымкі «поспехаў» расейцы атрымалі «святочны падарунак» ад сіл абароны Украіны.
Байцы 15 асобнага горна-штурмавога батальёна 128 асобнай горна-штурмавой брыгады разам з пабрацімамі з 31-й асобнай механізаванай брыгады нанеслі ўдар па ворагу.