12 чэрвеня 2025, Чацвер, 9:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Францыя забараніла заснавальніку Telegram Паўлу Дураву паездку ў ЗША

7
Францыя забараніла заснавальніку Telegram Паўлу Дураву паездку ў ЗША

На думку ўладаў, у паездцы «няма патрэбы або яна немэтазгодная».

Французскія ўлады адмовілі расейцу Паўлу Дураву, заснавальніку мэсэнджара Telegram, у дазволе на паездку ў ЗША для «перамоў з інвестыцыйнымі фондамі».

Пра гэта паведамілі ў пракуратуры Парыжа, патлумачыўшы, што такая паездка «непатрэбныя або немэтазгодная», піша Politico (пераклад - сайт Charter97.org).

Дураў, ураджэнец Расеі, быў затрыманы ў жніўні 2024 года ў адным з французскіх аэрапортаў і з верасня знаходзіцца пад пільным наглядам уладаў. Яго абвінавачваюць паводле шасці артыкулаў, звязаных з незаконнай дзейнасцю ў мэсэнджары, якім ён кіруе.

Заснавальніку Telegram забаронена пакідаць тэрыторыю Францыі без спецыяльнага дазволу, які ён атрымаў толькі для паездкі ў Дубай з 15 сакавіка да 7 красавіка. Акрамя расейскага, у Дурава ёсць грамадзянства Францыі і Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў.

Пасля арышту Дураў усё часцей выступае з крытыкай французскіх уладаў. У нядзелю, у дзень другога тура прэзідэнцкіх выбараў у Румыніі, ён заявіў, што французскі ўрад, уключаючы кіраўніка выведкі Нікаля Лернера, нібыта прасіў яго блакаваць кансерватыўныя меркаванні ў Telegram перад выбарамі. Улады Парыжа катэгарычна зняпраўдзілі гэтыя абвінавачванні.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках