У ЕЗ пастанавілі зняць эканамічныя санкцыі з Сірыі
5- 20.05.2025, 20:44
- 2,416

Пастанова ўжо прынятая.
Еўрапейскі Звяз прыняў пастанову аб зняцці эканамічных санкцый з Сірыі. Пра гэта паведаміла кіраўніца дыпламатыі ЕЗ Кая Калас у аўторак, 20 траўня, у сацсетцы Х.
«Сёння мы прынялі пастанову зняць нашыя эканамічныя санкцыі з Сірыі. Мы хочам дапамагчы сірыйскаму народу аднавіць новую, інклюзіўную і мірную Сірыю», – адзначыла Калас.
Яна дадала, што Еўразвяз цягам апошніх 14 гадоў падтрымліваў сірыйцаў і будзе рабіць гэта надалей.