Памёр легендарны чэмпіён, які перамог савецкага баксёра ў фінале Алімпіяды-1960
1- 20.05.2025, 21:14
- 8,068

Прэм'ерка Італіі аддала даніну павагі.
Вядомы італьянскі баксёр Джавані Ніно Бенвенуці памёр у 87 гадоў.
Пра гэта паведамляе Італьянскі алімпійскі камітэт.
Бенвенуці пачаў займацца боксам у 13 гадоў. У 1955 годзе ўвайшоў у склад каманды Італіі і пачаў аматарскую кар'еру.
У 1960 годзе ён заваяваў алімпійскае золата ў Рыме, перамогшы ў фінале Юрыя Раданяка з Савецкага Саюза.
Пасля гэтага ён перайшоў у прафесійны бокс і стаў чэмпіёнам свету ў першай сярэдняй і сярэдняй вагавых катэгорыях.
Пасля заканчэння кар'еры ён зняўся ў некалькіх фільмах і заставаўся вядомай фігурай дзякуючы рэгулярным выступам на тэлевізіі.
На смерць баксёра адрэагавала прэм'ер-міністарка Італіі Джорджа Мелоні.
«Бывай, Ніно Бенвенуці, выбітны чэмпіён і сімвал ганарлівай, смелай Італіі. Мае шчырыя спачуванні ягонай сям'і і ўсім, хто яго любіў. Дзякуй, Ніно, за твае баі на рынгу і за тыя, што вяліся ў імя праўды. Італія цябе не забудзе», – напісала Мелоні.