«Яна выпараецца»: дарожнікі патлумачылі, чаму беларуская разметка трымаецца толькі паўгода
10- 21.05.2025, 9:08
- 4,448

Таму ў Беларусі пасля зімы яе амаль няма.
Самая хадавая разметка на дарогах нашай краіны -нанесеная фарбай. Яна хутчэй зношваецца і патрабуе больш частага абнаўлення, чым аналагі, выкананыя з пластыка. Пра гэта распавёў выданню Telegraf.news спецыяліст «Гардарбуда» Мікалай Залатухін.
Спецыяліст адзначыў, што разметку, нанесеную фарбай, трэба рэгулярна абнаўляць «праз натуральны знос».
- Кожны з нас не раз адзначаў, што свежая дарожная разметка паступова выпараецца. <…> Гарантыя на разметку, выкананую звычайнай фарбай паводле СТБ, у нас 6 месяцаў. Таму ў Беларусі пасля зімы яе амаль няма, і яна абнаўляецца вясной, - прызнаў спецыяліст.
Спікер падкрэсліў, што ў апошнія гады ў краіне паступова адыходзяць ад нанясення разметкі фарбай у бок тэрмапластыку і пластыку халоднага нанясення, гарантыйны тэрмін якіх складае не менш як тры гады.
Нагадаем, днямі на вуліцах Менска пачалі наносіць новую сінюю разметку. Гэта новаўвядзенне 2025 года, якое зараз будзе абазначаць зоны платнай паркоўкі. Паступова такая разметка з'явіцца ва ўсіх раёнах сталіцы.