ЕЗ гарантаваў пастаўку двух трацін з 2-х мільёнаў набояў для Украіны
- 21.05.2025, 10:55
- 1,702

Кіраўнік МЗС Украіны Андрэй Сібіга раскрыў падрабязнасці.
Украіна атрымала пацверджанне ад еўрапейскіх партнёраў, што краіны ЕЗ ужо знайшлі магчымасць пастаўкі дзвюх трацін з 2 мільёнаў артылерыйскіх набояў, якія запланавана перадаць Украіне да канца 2025 года.
Пра гэта паведаміў міністр замежных спраў Андрэй Сібіга пасля сустрэчы з высокай прадстаўніцай ЕЗ у замежных справах Каяй Калас, інфармуе Цензор.Нет.
«Краіны-чальцы ЕЗ ужо далі абяцанні наконт двух трацін з 2 млн артылерыйскіх набояў, і мы працуем над тым, каб «закрыць» апошнюю траціну як мага хутчэй. Дзякуй Каі за яе важную ініцыятыву», - сказаў Сібіга.
Ён таксама паведаміў, што падчас сустрэч абмяркоўвалася пытанне пачатку перамоў аб уступленні Украіны ў ЕЗ. Паводле ягоных слоў, цяперашні перыяд патрабуе смелых крокаў - як у стрымліванні раснйскай агрэсіі, так і ў прасоўванні еўраінтэграцыі.