7 чэрвеня 2025, Субота, 23:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча зафіксавала незвычайную актыўнасць нелегалаў на мяжы з Беларуссю

7
Польшча зафіксавала незвычайную актыўнасць нелегалаў на мяжы з Беларуссю

Рэкордную з пачатку года.

Польшча 20 траўня зафіксавала рэкордную з пачатку года актыўнасць мігрантаў на мяжы з Беларуссю.

Паводле інфармацыі польскай памежнай аховы, учора нелегалы распачалі амаль 300 спроб пранікнення з беларускай тэрыторыі (дакладныя звесткі з'явяцца 22 траўня).

Згодна з праведзеным «Позіркам» аналізам звестак памежнага ведамства згаданай дзяржавы, з пачатку 2025 года Польшча прадухіліла 8 376 такіх спроб (калі лічыць, што за папярэдні дзень іх было 300) — гэта на 41,2% менш, чым за аналагічны перыяд 2024-га, калі было 14 232.

Нагадаем, міграцыйны крызіс на межах Беларусі з Польшчай і Літвой узнік у другой палове 2021 года. Мігранты з краін Блізкага Усходу і Афрыкі прыляталі ў Беларусь, каб нелегальна перайсці ў Еўразвяз. Польскія і літоўскія памежнікі неаднаразова сведчылі, што беларускія памежнікі дапамагаюць мігрантам перасекчы мяжу. Дзеянні беларускіх уладаў на Захадзе расцанілі як форму гібрыднай вайны.

Краіны Балтыі і Польшча ўважаюць гэта за помсту за жорсткую пазіцыю ў дачыненні да рэпрэсій Лукашэнкі супраць беларускай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці. 19 траўня стала вядома, што Літва накіравала ў Міжнародны суд ААН заяву аб парушэнні Беларуссю сваіх абавязанняў у рамках пратакола супраць незаконнага ўвозу мігрантаў па сушы, моры і паветры ад 15 лістапада 2000 года, які дапаўняе Канвенцыю ААН супраць транснацыянальнай арганізаванай злачыннасці.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках