Маскву атакуюць беспілотнікі
19- 21.05.2025, 15:19
- 28,976

Аэрапорты закрытыя.
У Маскве заявілі пра атаку беспілотнікаў, у выніку чаго аэрапорты часова не прымаюць рэйсы.
Пра гэта паведамляе Цензор.НЕТ.
Мэр расейскай сталіцы заявіў, што Міністэрства абароны нібыта адбіла атаку трох БпЛА, якія ляцелі на Маскву. Зафіксаванае падзенне абломкаў.
У той жа час расейскія СМІ заявілі, што маскоўскія аэрапорты «Шарамеццева», «Дамадзедава» і «Жукоўскі» часова не прымаюць рэйсы праз уведзеныя абмежаванні.
Раней аналагічныя абмежаванні былі ўведзеныя ў аэрапортах Уладзіміра, Іванава, Калугі, Яраслаўля і Кастрамы.