Крэмль зрабіў заяву аб мемарандуме з Украінай
19- 21.05.2025, 16:59
- 13,124

Дзмітрый Пяскоў расказаў аб падрыхтоўцы дакумента.
Расейскі бок «не зацікаўлены» ў зацягванні падрыхтоўкі мемарандума з Украінай. Як піша «Корреспондент», пра гэта сказаў прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў на брыфінгу ў сераду, 21 траўня.
«Ніхто не зацікаўлены ў тым, каб зацягваць працэс, працуюць усе дынамічна. Мы будзем вас інфармаваць», - заявіў ён.
Са слоў Пяскова, праца над праектам мемарандума з Украінай не можа быць публічнай.
«Разумеецца, большая частка гэтай працы вядзецца ў дыскрэтным рэжыме, і яна не павінна быць адкрытай на публіцы», - дадаў прэс-сакратар Крамля.
Нагадаем, 19 траўня расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін заявіў, што гатовы прапанаваць і працаваць з Украінай над магчымым мемарандумам пра будучыню мірнай дамовы.
Пазней у Крамлі ўдакладнілі, што «няма» тэрмінаў падрыхтоўкі мемарандума з Украінай.