У другім рэгіёне Расеі адключылі мабільны інтэрнэт
2- 21.05.2025, 18:02
- 3,016

Праз атаку дронаў.
У Тульскай вобласці на фоне нападаў украінскіх беспілотнікаў прынятая пастанова аб часовым адключэнні мабільнага інтэрнэту, паведаміў губернатар Дзмітрый Міляеў. Стацыянарны інтэрнэт працуе ў штатным рэжыме.
Міляеў адзначыў, што з абмежаваннямі мабільнага інтэрнэту жыхары рэгіёну сутыкаюцца не першы раз, і заклікаў ставіцца да такіх захадаў з разуменнем, бо яны прымаюцца ў інтарэсах бяспекі. «Пастанова аб часовым адключэнні мабільнага інтэрнэту прымаецца дзеля бяспекі ўсіх жыхароў. Варожыя паветраныя атакі не спыняюцца. Толькі за мінулы дзень СПА збіла больш за 80 беспілотнікаў у розных рэгіёнах краіны», - напісаў ён у сваім тэлеграм-канале.
Раней такія ж абмежаванні ўводзіліся ў Ліпецкай вобласці.
Гэтай ноччу і раніцай расейскія рэгіёны зазналі маштабны напад беспілотнікаў. У першую чаргу былі атакаваныя цэнтральныя рэгіёны РФ - Арлоўская, Разанская, Курская, Белгародская і Ліпецкая вобласці. Атакі зазнаў і сталічны рэгіён.