11 чэрвеня 2025, Серада, 3:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі МіГ-29 знішчыў «Шахед»

1
Украінскі МіГ-29 знішчыў «Шахед»

Пілот паказаў відэа начнога бою.

Расейскае войска амаль кожную ноч атакуе тэрыторыі Украіны ўдарнымі дронамі тыпу «Шахед». Ім дае адпор украінская авіяцыя.

Пра гэта паведамляюць Паветраныя сілы УСУ.

На відэа паказаная начная баявая праца лётчыка Yellowtail з борта знішчальніка МіГ-29. А фактычна - знішчэнне варожага ўдарнага дрона тыпу «Шахед» падчас адбіцця расейскага масаванага авіяцыйнага ўдару па інфраструктуры Украіны.

Як распавялі ў Паветраных сілах, Yellowtail – лётчык брыгады тактычнай авіяцыі Паветранае камандаванне «Захад».

«Ён увесь час гатовы на баявы загад падняць баявую машыну ў неба для абароны роднай зямлі ад варожых удараў з паветра. На яго баявым рахунку больш за сотню баявых вылетаў», - пішуць у Паветраных сілах.

Варта заўважыць, што для адбіцця расейскіх ракетна-авіяцыйных удараў па Украіне прыцягваюцца ўсе сілы і сродкі паветранага камандавання: зенітныя ракетныя падраздзяленні, мабільныя агнявыя групы, падраздзяленні радыёэлектроннай барацьбы і пры неабходнасці - знішчальная авіяцыя.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках