12 чэрвеня 2025, Чацвер, 6:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памерла рэжысёрка-пастаноўшчыца «Ералаша»

3
Памерла рэжысёрка-пастаноўшчыца «Ералаша»

Надзея Рэпіна памерла на 79-м годзе жыцця.

Ва ўзросце 78 гадоў памерла былая рэжысёрка-пастаноўшчыца дзіцячага гумарыстычнага кіначасопіса «Ералаш» Надзея Рэпіна, паведаміла прэс-служба Саюза кінематаграфістаў Расеі.

«21 траўня 2025 года на 79-м годзе жыцця не стала нашага сябра і калегі — чальца Саюза кінематаграфістаў Расеі, рэжысёра гульнявога кіно, актрысы, сцэнарысткі <...> Надзеі Аляксееўны Рэпінай», — гаворыцца ў паведамленні.

Рэпіна скончыла ВДІК - у 1971 годзе акторскі і ў 1987 годзе рэжысёрскі факультэты. З 1971 да 1993 года працавала актрысай у Тэатры-студыі кінаактора пры кінастудыі «Масфільм».

Рэпіна знялася больш чым у 30 фільмах, самыя вядомыя з якіх «Ля возера», «Любіць чалавека», «Дзіўныя людзі», «Папярэдняе расследаванне», «Службовы раман».

Таксама Рэпіна выступіла ў якасці рэжысёркі-пастаноўшчыцы такіх кінастужак, як «Карыда» (1985) паводле аповесці Вікторыі Токаравай, «Мне не забыць, не дараваць» (1989) паводле п'есы Марыі Арбатавай і «Грань» (1990). Рэпіна была рэжысёркай-пастаноўшчыцай «Ералаша» з 1993 да 2013 года і зняла больш за 70 сюжэтаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках