Лаўроў адпрэчыў ідэю часовага замірэння ва Украіне
20- 21.05.2025, 18:20
- 17,132

Кіраўнік МЗС РФ заявіў, што расейцы «ўжо былі ў гэтых гісторыях».
РФ не будзе падтрымліваць ідэю часовага замірэння ў вайне, якую развязала ва Украіне. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў падчас выступу ў Ерэване (Арменія), частку відэа апублікавала расейскае прапагандысцкае агенцтва ТАСС.
«Цяпер, калі нам кажуць: «Вось, давайце замірэнне - а там паглядзім», - не, хлопцы. Мы ўжо былі ў гэтых гісторыях, мы так больш не хочам», - сказаў Лаўроў.
Ён абвінаваціў лідараў Еўропы ў «істэрычным» ціску на ЗША з нагоды ўвядзення новых фінансавых абмежаванняў супраць РФ і згадаў аб 17-м пакеце санкцый ад Еўразвяза.
Са слоў Лаўроў, якія прыводзіць прапагандысцкае агенцтва РІА «Новости», ён мяркуе, што падчас спынення агню «без якіх-небудзь умоў на месяц як мінімум, а то і на даўжэй», хаўруснікі Украіны хочуць «у спакойнай абстаноўцы» даўзброіць Кіеў.