10 чэрвеня 2025, aўторак, 12:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рассельгаснагляд: Беларускія крэветкі ўтрымліваюць мыш'як

7
Рассельгаснагляд: Беларускія крэветкі ўтрымліваюць мыш'як

Морапрадукты «прыплылі» ў Расею з Менска.

Расейская служба ветэрынарнага і фітасанітарнага кантролю звярнулася да Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага кантролю Мінсельгасхарча Беларусі з важнай просьбай.

Сярод іншага Рассельгаснагляд папрасіў беларускіх калегаў узмацніць лабараторны кантроль прадукцыі ад сямі кампаній краіны.

Паводле звестак расейцаў, крэветкі менскай фірмы ТАА «Ультрапрадукт», якія збіраліся адправіць на прылаўкі РФ, утрымлівалі мыш'як.

Важна адзначыць, што мыш'як натуральнага паходжання, які знаходзіцца ў арганічных формах, прысутнічае практычна ва ўсіх морапрадуктах. Такая разнавіднасць рэчыва менш таксічная. Аднак неарганічныя формы мыш'яку ўяўляюць рэальную пагрозу здароўю.

Акрамя таго, установа абавязала ўзмацніць кантроль за двума прадпрыемствамі са Смалявічаў: мясаперапрацоўчым «Смалявічы Бройлер» і вытворцам сыру «Смалявічы Малако». Там была знойдзеная кішачная палачка.

У прадукцыі яшчэ некалькіх беларускіх кампаній знайшлі іншыя небяспечныя бактэрыі і рэчывы: у птушцы магілёўскага «Сэрвалюкс Агра» – лістэрыі, у сухіх малочных прадуктах з Глыбокага і смятане з Полацка – лішак дрожджаў.

Нарэшце, праверка корму для жывёлаў з Жабінкі паказала прысутнасць незаяўленых кампанентаў ГМА.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках