12 чэрвеня 2025, Чацвер, 7:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мерц: Няма ніякіх прыкметаў хуткага заканчэння вайны ва Украіне

10
Мерц: Няма ніякіх прыкметаў хуткага заканчэння вайны ва Украіне
ФОТА: GETTY IMAGES

Канцлер Нямеччыны назваў пасярэдніцтва Папы Рымскага ў мірных перамовах «апошняй зямной інстанцыяй».

Цяпер няма ніякіх прыкметаў хуткага заканчэння вайны Расеі супраць Украіны. Прапанова аб пасрэдніцтве Папы Рымскага ў мірных перамовах з'яўляецца «апошняй зямной інстанцыяй».

Пра гэта заявіў канцлер Нямеччыны Фрыдрых Мерц, паведамляе Tagesspiegel.

«Пакуль няма ніякіх прыкметаў таго, што гэтая вайна скончыцца хутка. Яны спрабуюць дасягнуць усяго магчымага дыпламатычным шляхам. Прапанова аб пасярэдніцтве Папы Рымскага з'яўляецца апошняй зямной інстанцыяй», – сказаў Мерц.

На ягоную думку, застаецца толькі спадзявацца, што прынамсі ў Ватыкане атрымаецца сабраць бакі канфлікту для канструктыўнага дыялогу.

Канцлер адзначыў, што для яго важна, каб Нямеччына выконвала «актыўную, падтрымальную, моцную» ролю.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках