9 чэрвеня 2025, панядзелак, 1:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы пачалі будаўніцтва завода, дзе будуць вырабляць кампаненты для Patriot

У Польшчы пачалі будаўніцтва завода, дзе будуць вырабляць кампаненты для Patriot

Пра гэта паведаміў намеснік кіраўніка Мінабароны Польшчы.

У Польшчы ў сераду, 21 траўня, пачалі будаўніцтва Цэнтра ваеннай электронікі, дзе будуць вырабляць электроніку для радараў LTAMDS для сістэмы супрацьпаветранай абароны Wisla.

Пра гэта паведаміў намеснік кіраўніка Мінабароны Польшчы Павел Бэйда ў сацсетцы Х.

«Менавіта для гэтага і служаць афсетныя дамовы – размяшчэнне сэрвісных і вытворчых магутнасцяў у Польшчы. Сёння пачалося будаўніцтва Цэнтра ваеннай электронікі», – напісаў міністр.

У красавіку 2015 года Польшча выбрала сістэму Patriot у якасці асновы для праграмы Wisla.

У рамках першага этапу праекту Польшча павінна была атрымаць два дывізіёны ЗРК Patriot у складзе дзвюх батарэй у кожным з інтэграванай сістэмай баявога кіравання IBCS (Integrated Battle Command System).

Цяпер рэалізуецца другая фаза праграмы Wisla.

LTAMDS – гэта найноўшы радыёлакацыйны комплекс супрацьпаветранай і супрацьракетнай абароны, распрацаваны кампаніяй Raytheon. Распрацоўнікі адзначаюць, што LTAMDS могуць выкарыстоўвацца сярод іншага для барацьбы з гіпергукавой зброяй і цэлямі, якія рухаюцца з хуткасцю больш за 1600 м/с. LTAMDS быў інтэграваны ў сістэму супрацьпаветранай абароны Patriot PAC-3.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках