Вядомы ўкраінскі журналіст Юры Бутусаў мабілізаваўся ў Нацгвардыю
2- 21.05.2025, 21:20
- 9,958

Ён назваў адну з прычынаў такой пастановы.
Журналіст і галоўны рэдактар інтэрнэт-партала «Цэнзор.нет» Юрый Бутусаў у траўні мабілізаваўся ў Нацыянальную гвардыю Украіны. Пра гэта ён заявіў у эфіры «Радыё Свабода».
Адной з прычынаў сваёй пастановы Бутусаў назваў адсутнасць дакладнай камунікацыі вайсковага кіраўніцтва. Пра гэтую праблему гаворыцца сярод іншага ў нядаўнім паведамленні камандзіра батальёна 47-й АМБр Аляксандра Шыршына.
«На жаль, усе гэтыя рэакцыі на вайскоўцаў, адсутнасць парадку ў кіраванні – гэта вынік таго, што ваенна-палітычнае кіраўніцтва мерае проста ўсё, што адбываецца, выключна ў інфармацыйнай плоскасці – у колькасці лайкаў, у колькасці рэпостаў, у колькасці рэакцый у рэйтынгу. Вайна патрабуе пастановаў у сутнасці, менавіта таму я пастанавіў ісці ў войска», – сказаў журналіст.