Грузія нанесла ўдар па аўтарынку Беларусі
4- 21.05.2025, 21:29
- 26,066

Наколькі гэта істотна для нашай краіны?
З сярэдзіны траўня Грузія абмежавала для беларусаў магчымасць рээкспарту аўто і спецтэхнікі. «Люстэрка» паглядзела, колькі аўтамабіляў гэтая краіна пастаўляла ў Беларусь у папярэднія гады.
Пастанова Тбілісі пра рээкспарт
З 15 траўня Грузія поўнасцю закрыла магчымасць рээкспарту аўтамабіляў і спецтэхнікі для грамадзянаў Беларусі і Расеі. Цяпер грамадзяне Беларусі і Расеі больш не змогуць афармляць рээкспарт аўтамабіляў, бульдозераў, экскаватараў, грэйдараў і трактароў нават у трэція краіны. Раней такая магчымасць захоўвалася, нягледзячы на дзейную забарону на прамы экспарт у Беларусь і РФ.

Забарона распаўсюджваецца на транспарт, які ўвозіцца ў Грузію з ЗША і Еўропы. Яго ўвялі часткова яшчэ жніўні 2023 года ў рамках намаганняў у выкананні міжнародных санкцый.
Пастаўкі два гады білі рэкорды
Летась Грузія экспартавала ў Беларусь легкавых аўтамабіляў усяго на 71 тыс. даляраў, вынікае са звестак статыстыкі гэтай краіны. А да гэтага два гады запар такія пастаўкі былі рэкорднымі: на 3,8 млн даляраў у 2023-м і 6,4 млн – у 2022-м.
Між тым раней такіх маштабаў паставак не было: самай вялікай яна была ў 2013-м – на 425 тыс. даляраў.