11 чэрвеня 2025, Серада, 17:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дроны масавана атакавалі Маскву і яшчэ некалькі абласцей РФ

6
Дроны масавана атакавалі Маскву і яшчэ некалькі абласцей РФ
Калаж: Focus.ua

Расейская сталіца знаходзіцца пад ударам другі дзень запар.

Расейская Федэрацыя другі дзень запар знаходзіцца пад атакай ударных беспілотнікаў. Дроны масавана атакуюць прыгранічныя з Украінай вобласці і Маскву.

Невядомыя дроны здзейснілі атаку на Маскву, Тулу, Навамаскоўск, паведамляе УНІАН.

Тульскі губернатар Дзмітрый Міляеў паведаміў у тэлеграм-канале, што ў Туле ўпалі абломкі беспілотніка, пашкоджаныя некалькі дамоў.

«Сродкі СПА Мінабароны Расеі адбіваюць ужо дзясятую хвалю паветранага нападу. Адзін з беспілотнікаў рэзнуўся ў дах шматкватэрнага дома ў Пралетарскай акрузе горада Тулы. Таксама ў выніку падзення абломкаў БПЛА пашкоджанні атрымалі жылыя і нежылыя будынкі яшчэ па шэрагу адрасоў у абласной сталіцы», - паведаміў ён.

Раней расейскі тэлеграм-канал SHOT напісаў са спасылкай на мясцовых, што ў небе над Тулай прагрымелі блізу дзясятка выбухаў.

Пры гэтым працягваецца налёт на Навамаскоўск - другі па велічыні горад Тульскай вобласці, дзе размешчаны хімічны камбінат і яшчэ некалькі прадпрыемстваў.

Канал Baza паведаміў, што мясцовыя жыхары налічылі не менш як 19 выбухаў.

Маскоўскі мэр Сяргей Сабянін таксама заявіў аб налёце дронаў на расейскую сталіцу. Ён нават паведаміў, што ўжо збітыя 32 дроны, якія ляцелі на Маскву.

Пад раніцу Расавіяцыя абвясціла, што ў маскоўскіх аэрапортах Дамадзедаве і Жукоўскім зноў уведзеныя «часовыя абмежаванні на прыём і выпуск паветраных суднаў».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках