11 чэрвеня 2025, Серада, 16:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крамлёўскі палітолаг прабрахаўся пра маштабы страт РФ ва Украіне

6
Крамлёўскі палітолаг прабрахаўся пра маштабы страт РФ ва Украіне
Сяргей Маркаў

Засакрэчаныя звесткі прагучалі ў эфіры папулярнага арабскага тэлеканала «Аль-Арабія».

Расейскі палітолаг Сяргей Маркаў, блізкі да Крамля, прабрахаўся аб рэальным маштабе страт УС РФ у агрэсіі супраць Украіны, паведамляе «Дыялог.UA».

Маркаў з'явіўся ў эфіры папулярнага арабскага тэлеканала «Аль-Арабія», дзе казаў пра нібыта «зацікаўленасць» дыктатара РФ Уладзіміра Пуціна ў міры.

«Так, Пуцін вельмі зацікаўлены ў міры, бо Расея ўжо страціла некалькі сотняў тысяч жыццяў у гэтай вайне», - сказаў расейскі палітолаг.

Адзначым, што страты УС Расеі ў вайне супраць Украіны засакрэчаныя. Яшчэ ў траўні 2015 года Пуцін падпісаў указ, якім аднёс да дзяржтаямніцы страты расейскага войска ў мірны час у перыяд правядзення «спецыяльных аперацый».

Гэты дакумент паказвае на тое, што Крэмль пачаў падрыхтоўку да поўнамаштабнай вайны супраць Украіны задоўга да яе пачатку.

Незалежныя СМІ ідэнтыфікавалі ўжо больш за 100 тысяч вайскоўцаў РФ, якія сталі «грузам 200» у агрэсіі супраць Украіны. Аднак рэальныя лічбы ў разы большыя. Украіна ацэньвае страты УС Расеі на 976 тысяч чалавек на раніцу 21 траўня 2025 года. Аднак у гэтую статыстыку ўваходзяць не толькі загінулыя, але і параненыя, а таксама акупанты, якія прапалі без вестак.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках