На чацвер сіноптыкі абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі
- 22.05.2025, 10:52
- 2,978

Прагназуюцца моцныя дажджы.
Сёння ў Беларусі варункі надвор'я пераважна будзе вызначаць цёплая няўстойлівая паветраная маса, удзень на паўночным захадзе адаб'ецца ўплыў франтальнага падзелу.
Прагназуецца пераменная воблачнасць. Уначы - месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах - навальніцы. На паўночным захадзе Беларусі ўдзень месцамі пройдуць моцныя дажджы. У сувязі з гэтым сіноптыкі абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі. Вецер будзе паўднёвы, уначы - слабы, удзень -сярэдні, пры навальніцах - парывісты.
Тэмпература паветра ўначы будзе 7-13 градусаў цяпла. Удзень тэрмометры пакажуць +21...+26 градусаў, аднак у паўночна-заходніх раёнах краіны будзе не больш за 18-20 градусаў вышэй за нуль.

